як жа я вас люблю :)
пайшла я сёння пераносіць залік па расейскай літаратуры перш. паловы ХІХ ст: занудны прадмет, да і застрашылі тым, што выкладчыца проста звер (хаця мне падалася даволі мілай жанчынай)... у руках трымала апошні нумар "Народнай волі"... Людміла Іванаўна (так яе клічуць) пасадзіла мяне і пачала (на беларускай мове) распытваць пра Янку Купалу, маўляў, ці быў ён папулярны пасля смерці (падкрэсліваю, яна выкладчыца РАСЕЙСКАЙ літаратуры)... ну паразмаўлялі мы на тэмат Купалы і яна пачала мне дыктаваць пытанні, якія я павінна буду ёй адказаць на іспыце (то бок тыя 50 пытанняў па першай палове ХІХ ст. расейскай літаратуры яна ўжо забыла)... значыць, пытанні наступныя: 1. Віленскі універсітэт, 2. Іезуіцкая адукацыя на Беларусі 3. закон "О цензуре"... я, шчыра кажучы, прыфігела.... пасля (кульмінацыйны момант) яна глянула на "Народную волю" ў маіх руках і спытала: "Вы чытаеце "Народную волю"? - "Не, я там працую" -"ЯК ЖА Я ВАС ЛЮБЛЮ, ДАВАЙЦЕ ЗАЛІКОЎКУ"
з.ы. пішу з вакзала, заўтра зраніцы буду ў Варшаве :)
